Галоўная / Навiны

Кіраўнікі прампрадпрыемстваў чакаюць павелічэння аб'ёмаў вытворчасці і попыту на сваю прадукцыю

27/02

Пра гэта сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання дырэктараў прамысловых прадпрыемстваў, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў лютым.

Практычна трэць удзельнікаў апытання паведамілі аб павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці. Захаванне ранейшага ўзроўню выпуску канстатавалі 38 працэнтаў рэспандэнтаў.

Сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў заказамі вырас да пяцігадовага максімуму – 3,4 месяца. Каэфіцыент загрузкі вытворчых магутнасцей у сярэднім па прамысловасці ў лютым застаўся роўным 68 працэнтаў.

Аб захаванні нязменнага цэнавага ўзроўню паведамілі 83% рэспандэнтаў. Пераважная большасць апытаных (90 працэнтаў) адзначаюць захаванне або рост колькасці работнікаў.

У кароткатэрміновай перспектыве 9 з 10 кіраўнікоў прагназуюць захаванне або рост аб'ёмаў вытворчасці. Больш за чвэрць (27%) удзельнікаў апытання мяркуюць, што прыбытак на прадпрыемствах узрасце. Таксама дырэктары прампрадпрыемстваў чакаюць павелічэння попыту на тавары як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. 
Тэгі