Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: кіраўнікі прадпрыемстваў прагназуюць далейшы рост аб'ёмаў вытворчасці

29/05

Пра гэта сведчаць вынікі праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў маі кан'юнктурнага апытання кіраўнікоў буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Дырэктары адзначаюць павелічэнне попыту і цэн на сваю прадукцыю, рост аб'ёмаў выпуску, каэфіцыента загрузкі вытворчых магутнасцей.

Кожны трэці апытаны паведаміў аб скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі.

Сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў заказамі трэцяе апытанне запар застаецца нязменным і складае 3,3 месяцы працы.

Сярэдні ўзровень рэнтабельнасці на прадпрыемствах крыху ўзрос і склаў у маі 9 працэнтаў.

У кароткатэрміновай перспектыве менеджмент прагназуе рост аб'ёмаў вытворчасці, павелічэнне цэн на сваю прадукцыю і ўзроўню занятасці. Больш за трэць кіраўнікоў чакаюць, што прыбытак на прадпрыемствах узрасце.

    
Тэгі