Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: кіраўнікі прадпрыемстваў прагназуюць далейшы рост аб'ёмаў вытворчасці

26/06
 

Аб гэтым сведчаць вынікі праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў чэрвені кан'юнктурнага апытання кіраўнікоў буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Дырэктары адзначаюць павелічэнне попыту і цэн на сваю прадукцыю, рост аб'ёмаў выпуску, у тым ліку за кошт паставак за мяжу, захаванне высокага каэфіцыента загрузкі вытворчых магутнасцей.

Больш за трэць апытаных паведаміла аб скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі і павелічэнні прыбытку.

Сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў заказамі стабільны – 3,3 месяца працы.

Прагнозныя адзнакі асноўных паказчыкаў застаюцца пазітыўнымі. У кароткатэрміновай перспектыве менеджмент плануе рост аб'ёмаў вытворчасці, павелічэнне попыту на сваю прадукцыю і выручкі, захаванне бягучага ўзроўню занятасці.

Тэгі