Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: тавараабарот Беларусі дасягнуў 12-гадовага максімуму

01/02
 

Тавараабарот па выніках 2023-га вырас на 8,6% і склаў 83,4 млрд. долараў.

Пры гэтым экспарт дасягнуў максімальных значэнняў з 2012 года. Гэта сведчыць аб эфектыўнасці прынятых мер па пераарыентацыі таварных патокаў на рынкі дружалюбных дзяржаў.

У мінулым годзе продажы раслі як у краіны СНД – 104,1%, так і па-за СНД – 106%. Захоўваецца высокі попыт на айчынную прадукцыю ў замежных спажыўцоў. На сённяшні дзень беларускія тавары прысутнічаюць на рынках больш за 150 дзяржаў.

  Узрослы імпарт у 2023-м увязаны з вытворчай і інвестыцыйнай праграмамі.

Так, павелічэнне паставак сыравіны і матэрыялаў дало магчымасць нарасціць аб'ёмы прамысловай вытворчасці на 7,7 працэнта. Увоз машын і абсталявання забяспечвае мадэрнізацыю і пераўзбраенне вытворчасцей і павялічвае наш экспартны патэнцыял.

Рост імпарту спажывецкіх тавараў абумоўлены адкладзеным попытам, а таксама ростам рэальных даходаў беларусаў.

У бягучым годзе тэмп росту экспарту запланаваны на ўзроўні 7,6 працэнта.

Тэгі