Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: у 2023 годзе чысты прыбытак рэзідэнтаў «Вялікага каменя» вырас у два разы

19/02

Беспрэцэдэнтны аб'ём ільгот і прэферэнцый, прапанаваных індустрыяльным паркам «Вялікі камень», садзейнічае прыцягненню айчынных і замежных інвестараў.

На сённяшні дзень на яго тэрыторыі рэалізуюць праекты 127 кампаній з заснавальнікамі з 14 краін. У 2023 годзе склад рэзідэнтаў папоўніўся 26 новымі прадпрыемствамі, яшчэ 8 зарэгістравана ўжо сёлета.

Па выніках працы ў 2023 г. рэзідэнтамі забяспечаны рост ключавых фінансава-эканамічных паказчыкаў: чыстага прыбытку і ПЗІ на чыстай аснове – у 2 разы, сумы выплачаных падаткаў, збораў і плацяжоў – у 1,8 раза, вытворчасці – у 1,6 раза, выручкі – у 1,5 разы.

Ствараюцца дадатковыя магчымасці для прыцягнення інвестыцый у парк. Так, у мінулым годзе прыняты рашэнні па стымуляванню развіцця традыцыйнай і інавацыйнай кітайскай медыцыны, рэалізацыі праектаў у галіне фармацэўтыкі, вытворчасці медыцынскіх вырабаў і абсталявання. Дзякуючы гэтым навацыям у «Вялікі камень» ужо прыйшлі новыя кампаніі, якія плануюць стварэнне вытворчасцей фармацэўтычнай прадукцыі, прэпаратаў in vitro дыягностыкі, перадавых биомедицинских матэрыялаў. 
Тэгі