Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: у 2023-м рэалізавана 19 ініцыятыў «Адзін раён–адзін праект», створана больш за 1100 працоўных месцаў

15/02
 З мая 2023 года назіраецца рост інвестыцыйнай актыўнасці арганізацый.

Па выніках мінулага года тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал складае 114,8 працэнта. Аб'ём будаўніча-мантажных работ вырас больш як на 8 працэнтаў, а затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў – амаль на трэць да ўзроўню 2022 года. Ідзе актыўная мадэрнізацыя, тэхналагічнае абнаўленне прадпрыемстваў. Тым самым ствараецца задзел павышэння эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці дзеючых вытворчасцей.

Па выніках 2023 года ў тэрытарыяльным разрэзе па інвестыцыях у асноўны капітал лідэрам выступае Брэсцкая вобласць (тэмп росту 125,4 працэнта да 2022 года).

У ТОП-3 найбольш прывабных сфер для інвесціравання ўвайшлі «аперацыі з нерухомасцю маёмасцю» (23,3%), «апрацоўчая прамысловасць» (19,2%), «сельская гаспадарка» (16,1%).

Рэгіёны актыўна выконваюць даручэнне Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён-адзін праект». У 2023 годзе завершана рэалізацыя 19 праектаў, у тым ліку 1 уведзены датэрмінова, створана 1118 працоўных месцаў.

Тэгі