Галоўная / Навiны

Марыя Мажынская: у 2024-м у рамках Дзяржінвестпраграмы павялічаны аб'ёмы фінансавання інфраструктурных праектаў

01/04
 

Аб гэтым заявіла намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская, каменціруючы журналісту "Белта" падпісаны Кіраўніком дзяржавы Указ нумар 119 аб зацвярджэнні Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2024 год.

Паводле слоў намесніка міністра эканомікі, на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржінвестпраграмы ў бягучым годзе будзе выдзелена каля 2,1 млрд рублёў. Прычым каля 1,7 млрд. рублёў (80%) плануецца накіраваць на будаўніцтва і рэканструкцыю аб'ектаў у прыярытэтных сферах. Гэта дарогі і масты рэспубліканскага значэння, аб'екты адукацыі, аховы здароўя, будаўніцтва арэнднага жылля, у тым ліку для вайскоўцаў і гэтак далей.

«Выдзеленыя ў рамках Дзяржінвестпраграмы сродкі будуць сканцэнтраваныя ў першую чаргу на аб'ектах, якія плануюцца да ўводу ў эксплуатацыю ў гэтым годзе, а таксама з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.

У 2024-м у праграму ўключаны 120 аб'ектаў, у тым ліку 41 запланавана ўвесці ў эксплуатацыю. Сярод іх медыцынскі корпус экстранай хірургіі кардыяцэрэбраваскулярнай паталогіі ў горадзе Магілёве, паліклініка ў Астраўцы; аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны – Свята-Успенскі сабор і Яўленская царква ў Жыровічах, Усходні корпус Палацавага комплексу ў Ружанах; жылыя дамы для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, і іншыя сацыяльна-значныя аб'екты.

Акрамя таго, будзе завершана рэканструкцыя ўчасткаў рэспубліканскіх аўтамабільных дарог М-3, М-11, Р-53, а таксама пуцеправодаў на аўтамабільных дарогах М-10 і Р-43», - адзначыла Марыя Мажынская.

Паводле слоў намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, у 2024 годзе таксама прадугледжана пачаць фінансаванне 16 новых аб'ектаў, у тым ліку 4 аб'ектаў дарожнага будаўніцтва, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 2 бальніцы.

Тэгі