Галоўная / Навiны

Мікалай Снапкоў прадставіў Юрыя Чабатара на пасадзе Міністра эканомікі

05/01

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка Указам ад 4 студзеня 2024 г. № 6 назначыў Чабатара Юрыя Адамовіча Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь. Сёння новага Міністра калектыву ведамства прадставіў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў.

У сваім выступленні Мікалай Снапкоў абазначыў задачы, якія трэба будзе вырашаць новаму Міністру.

«З улікам змененых умоў метадалогію і механіку рэалізацыі прагнозу на пяцігодку і кожны год трэба мяняць. Зыходзіць пры гэтым варта з дзвюх базавых рэчаў.

Першае – тое, што ў нас цяпер, ды і ў сярэднетэрміновай перспектыве, захаваецца мабілізацыйны падыход у эканоміцы. А гэта актыўнае стымуляванне эканамічнага патэнцыялу рэальнага сектара.

Ваша задача ў тым, каб зыходзячы з мэты, пастаўленай Кіраўніком дзяржавы, Урадам, фарміраваць прапановы і ставіць дакладныя задачы галінам і рэгіёнам, як яе дасягнуць», – адзначыў Першы віцэ-Прэм'ер.

Другая задача, якую абазначыў Мікалай Снапкоў, датычыцца аналітычнай працы.

«За мінулы перыяд Мінэканомікі праведзена вялікая праца па падрыхтоўцы якаснай аналітыкі. Наступны этап – яе ўдасканаленне ў частцы выпрацоўкі на аснове гэтых дадзеных неабходных мер, прапаноў, што ў сувязі з гэтым неабходна зрабіць. Такая інфармацыя дасць магчымасць прымаць эфектыўныя кіраўнічыя рашэнні на ўзроўні Урада, галін, прадпрыемстваў», – падкрэсліў Першы віцэ-прэм'ер.

  Мікалай Снапкоў таксама павіншаваў Юрыя Чабатара з высокім назначэннем і выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам новага Міністра калектыў Міністэрства будзе эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы.

Юрый Чабатар падзякаваў за аказаны давер і запэўніў, што Мінэканомікі прыкладзе максімум намаганняў для выканання задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы і агучаных сёння Першым віцэ-прэм'ерам. 

Тэгі