Галоўная / Навiны

Мінэканомікі далучылася да акцыі "Сусветны дзень донара крыві"

14/06

14 чэрвеня ў Беларусі і ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень донара. Напярэдадні гэтага свята да акцыі дабра па ўсёй краіне традыцыйна далучаюцца дзяржслужачыя, урачы і настаўнікі, спартсмены, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, валанцёры і проста неабыякавыя людзі, каб сваім прыкладам паказаць: донарства – гэта важны і ганаровы крок.

Актыўную грамадзянскую пазіцыю праявілі і супрацоўнікі Мінэканомікі. Сёння дзяржаўныя эканамісты наведалі мабільны комплекс па нарыхтоўцы крыві, разгорнуты па адрасе г. Мінск, вул. Мяснікова, 39. Затым былі сама медыцынская маніпуляцыя, невялікі адпачынак пад наглядам лекара – і ганаровае званне «донар».

Ганарымся высакародным учынкам нашых калег. Магчыма, ён аднойчы дапаможа выратаваць нечае жыццё. 
Тэгі