Галоўная / Навiны

Мінэканомікі працягвае інфармацыйную працу з бізнес-супольнасцю

19/04
 

18 красавіка 2024 г. адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольгі Русіновіч у г. Капыль Мінскай вобласці.

Дырэктар Дэпартамента наведала цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва, створаны на базе Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Вольга Русіновіч расказала навучэнцам аб ключавых аспектах дзяржаўнай палітыкі ў сферы прадпрымальніцтва, сістэме мер падтрымкі бізнесу ў краіне.

Маладыя людзі даведаліся больш пра магчымасці стварэння ўласнай справы, атрыманне даступнай фінансавай і іншай падтрымкі, дзейнасць суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

У працяг сваёй рабочай паездкі кіраўнік дэпартамента сустрэлася з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці Капыльскага раёна. На сустрэчы гаварылі аб удасканаленні мер стымулявання развіцця прадпрымальніцтва ў рэгіёне, кааперацыйным узаемадзеянні і даступнасці крэдытных рэсурсаў праз фінансавыя арганізацыі.

У фармаце адкрытага дыялога ўдзельнікі сустрэчы змаглі задаць і атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

Інфармацыйная праца з бізнес-супольнасцю ў рэгіёнах працягнецца.

Тэгі