Галоўная / Навiны

Мінэканомікі прыняло ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам!»

12/04

Ужо трэці тыдзень па ўсёй Беларусі дзясяткі тысяч валанцёраў, адгукнуўшыся на заклік арганізатараў рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам!», працуюць у лясах, каб захаваць і прымножыць наша прыроднае багацце.

Калектыў Мінэканомікі на пастаяннай аснове ўдзельнічае ў гэтым высакародным пачынанні з 2002 года, і, зразумела, на гэты раз таксама не застаўся ўбаку. Сёння, 12 красавіка 2024 года група калегаў на чале з намеснікам Міністра эканомікі Таццянай Бранцэвіч займалася пасадкай саджанцаў у Крупскім раёне.

«Як вядома, дрэва з'яўляецца сімвалам урадлівасці, развіцця і абнаўлення, а яго галіны, якія адыходзяць ад агульнага ствала, азначаюць адзінства і пераемнасць пакаленняў.

Спадзяюся, што ўчастак лесу, які мы сёння разам пасадзім, будзе радаваць і прыносіць карысць нашым нашчадкам праз дзесяць, дваццаць і пяцьдзесят гадоў», – адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства. 
Тэгі