Галоўная / Навiны

Міністэрства эканомікі прыняло ўдзел у патрыятычнай акцыі памяці ў Хатыні

22/03
 

Кіраўніцтва і супрацоўнікі Мінэканомікі на чале з Міністрам Юрыем Чабатаром прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі памяці ў Хатыні, якая адбылася 22 сакавіка на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу.

Супрацоўнікі Міністэрства ўшанавалі памяць мірных жыхароў, знішчаных нацыстамі, усклалі кветкі да мемарыяла, азнаёміліся з экспазіцыяй музея.

«Хатынь стала сімвалам усіх спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэты журботны дзень мы аддаём даніну памяці ахвярам той страшнай трагедыі, усім загінуўшым у агні вайны.

Сёння святы абавязак кожнага беларуса – берагчы мiр, абараняць духоўныя і маральныя каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб падобныя злачынствы ніколі больш не паўтарыліся на беларускай зямлі», – падкрэсліў кіраўнік эканамічнага ведамства.

Тэгі