Галоўная / Навiны

Пачалося грамадскае абмеркаванне праектаў пералікаў дазволеных відаў дзейнасці

15/05

На Прававым форуме Беларусі апублікаваны для грамадскага абмеркавання праект Пастановы Савета Міністраў «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці».

Праектам пастановы:

зацвярджаецца Палажэнне аб парадку фарміравання і вядзення Рэестра суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;

вызначаюцца:

• пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка;

• пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці;

• пералік відаў рамеснай дзейнасці.

 

Тэрмін правядзення абмеркавання: з 15 па 25 мая 2024 г.

 

Мінэканомікі запрашае ўсіх зацікаўленых узяць удзел у грамадскім абмеркаванні.

Кожная аргументаваная прапанова будзе пачута. 
Тэгі