Галоўная / Навiны

Пададзена больш за 390 заявак на ўдзел у конкурсе «Перспектыўныя беларускія брэнды»

22/01
 

З 20 снежня 2023 года аблвыканкамы і Мінгарвыканкам прымаюць заяўкі ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе «Перспектыўныя беларускія брэнды».

Нагадаем, што гэты Конкурс праводзіцца Мінэканомікі і БФФПП па выніках дзейнасці ўдзельнікаў за студзень - верасень 2023 года па намінацыях:

«Харчовыя тавары, фермерская прадукцыя»;

«Нехарчовыя спажывецкія тавары»;

«Інфармацыйныя тэхналогіі»;

«Высокія тэхналогіі ў прамысловасці»;

«Стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці»;

«Тавары і паслугі ў сферы аховы здароўя, спорту і турызму»;

«Прадукцыя нацыянальных традыцый»;

«Сэрвіс для бізнесу і насельніцтва»;

«Тавары і паслугі для дзяцей».

Прыём заявак завершыцца 30 студзеня.

Не выпусціце свой шанц, і, магчыма, менавіта Вы станеце пераможцам нашага конкурсу!

Тэгі