Галоўная / Навiны

Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Андрэй Картун прымае ўдзел у Бааоскім азіяцкім форуме

27/03

 27-28 сакавіка 2024 года Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Андрэй Картун прымае ўдзел у Бааоскім азіяцкім форуме, які праходзіць у г. Баао Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Парадак дня форуму ўключае разгляд праблем і выклікаў рэгіянальнага супрацоўніцтва, найбольш актуальных галіновых пытанняў.

Сумесна з прадстаўнікамі МВФ, Кітайскай асацыяцыі міжнародных эканамічных адносін, Пекінскага універсітэта, Кітайскага даследчага інстытута рынку капіталу, Каліфарнійскага універсітэта Першы намеснік кіраўніка міністэрства прыняў удзел у якасці спікера ў тэматычнай сесіі «Глабальны эканамічны агляд”.

Мерапрыемства прысвечана пытанням каардынацыі макраэканамічнай палітыкі, пераадолення інфляцыі і паскарэння эканамічнага росту, выклікам, з якімі сутыкаецца свет, краіны Азіі, рынкі, якія развіваюцца.

«Для стымулявання глабальнага росту краінам неабходна аддаць прыярытэт структурным рэформам для павышэння прадукцыйнасці і паляпшэння канкурэнтаздольнасці. Гэта можа ўключаць у сябе інвеставанне ў адукацыю і навучанне, паляпшэнне інфраструктуры і заахвочванне інавацый, адаптацыю тэхналогій.

Хацеў бы падкрэсліць важнасць каардынацыі фіскальнай і грашова-крэдытнай палітыкі паміж краінамі для падтрымкі эканамічнага росту», - адзначыў Андрэй Картун.

На палях форуму таксама адбыліся сустрэчы Першага намесніка міністра эканамічнага ведамства з кіраўніцтвам кампаній «Guangzhou Pharmaceutical Holdings Limited» і «Hainan Nongken Investment Holding Co., Ltd. », у ходзе якіх бакі абмеркавалі варыянты супрацоўніцтва ў галіне медыцыны і фармацэўтыкі, стварэння сумесных вытворчасцей у сферах. прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Тэгі