Галоўная / Навiны

Прадстаўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у семінары па пытаннях інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці арганізацый

04/04

Мерапрыемства было арганізавана 3 красавіка 2024 года Міністэрствам прамысловасці на базе Інстытута "Кадры індустрыі".

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі Аляксандр Адзінец расказаў аб навацыях у заканадаўстве, якое прадугледжвае дзяржстымуляванне інвестыцыйнай дзейнасці.

Начальнік упраўлення экспертызы інвестыцыйных праектаў і дзяржаўна-прыватнага партнёрства Мінэканомікі Наталля Салтановіч прадставіла агляд тыповых памылак у рабоце з бізнес-планамі і рэкамендацыі па іх устараненню.

Удзельнікі семінара абмеркавалі практычнае прымяненне новых інструментаў і пытанні аптымізацыі працэдур, звязаных з дзяржпадтрымкай інвестпраектаў. 
Тэгі