Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

24/05
 

• Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні кантрольна-нагляднай дзейнасці

• пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства эканомікі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

• Міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю перадачы «Главный эфир» тэлеканала «Беларусь-1» пракаментаваў дынаміку асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені-красавіку бягучага года

• Міністр эканомікі Юрый Чабатар наведаў пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Мінску, дзе ўшанаваў памяць трагічна загінуўшых у авіякатастрофе Прэзідэнта Эбрахіма Раісі і суправаджаючых яго дзяржаўных дзеячаў, і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў

• Міністр эканомікі Юрый Чабатар, намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч і кіраўніцтва Дэпартамента па прадпрымальніцтве прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Перспектыўныя беларускія брэнды»

• намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка наведала з рабочай паездкай Карэліцкі раён: прыняла ўдзел у пасяджэнні мясцовага райвыканкама і наведала Навагрудскі завод газавай апаратуры

• намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч наведала з рабочай паездкай Аршанскі раён: прыняла ўдзел у паседжанні мясцовага райвыканкама і азнаёмілася з працай шэрагу прамысловых прадпрыемстваў рэгіёну

• намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская ў інтэрв'ю газеце «Рэспублiка» расказала аб рэалізацыі даручэння Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён-адзін праект»

• намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская наведала з рабочай паездкай Пружанскі раён: правяла сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» і азнаёмілася з ходам рэалізацыі даручэння Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён-адзін праект» на прадпрыемствах рэгіёну

• намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч расказаў журналістам аб прамежкавых выніках грамадскага абмеркавання праектаў пастаноў Урада, якія прымаюцца ў развіццё Закона «Аб змяненні заканадаўства па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці»

• пад старшынствам Уладзіміра Навумавіча адбылося пашыранае пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь, былі разгледжаны праекты пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» і «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці»

• пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча адбылася рабочая сустрэча з дзяржаўнымі органамі па пытанні захавання ўліковага нумара плацельшчыка і рэгістрацыйнага нумара ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пры «пераходзе» індывідуальнага прадпрымальніка ў камерцыйную арганізацыю

• намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у пасяджэнні савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме па растлумачэнню навацый заканадаўства аб прадпрымальніцкай дзейнасці

• намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у нарадзе ў Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака па асобных пытаннях платных аўтамабільных дарог

• намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак прыняла ўдзел у арганізаваным унітарным камунальным кансультатыўным прадпрыемствам горада Полацка «Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва» круглым стале на тэму «Грамадскае абмеркаванне прававых актаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці»

• начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў прадставіў Мінэканомікі на працоўнай сустрэчы ў канцэрне «Беллеспаперапрам» па пытаннях дзейнасці холдынгу «BYSPAN»

• начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы па распрацоўцы праекта Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года

• намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Мінэканомікі Дзмітрый Клімянкоў у інтэрв'ю тэлеканалу «ОНТ» распавёў аб рэалізацыі ініцыятывы «Адзін раён–адзін праект»

• намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Кацярына Чарняўская прыняла ўдзел у нарадзе з галіновымі ведамствамі па разглядзе пытання ацэнкі працы прамысловага комплексу

• супрацоўнікі Мінэканомікі наведалі музей гісторыі Вялікай айчыннай вайны

• у рубрыцы «Лічбы і факты» апублікавана інфармацыя аб выніках працы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон у першым квартале бягучага года.

Тэгі