Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

21/06

  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на пасяджэнні Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь з удзелам Кіраўніка дзяржавы і выступіў з дакладам па пытаннях эканамічнай бяспекі
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар пасля завяршэння пасяджэння Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь расказаў журналістам аб падыходах да забеспячэння эканамічнай бяспекі і ключавых напрамках
  • пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара і Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргея Шлычкова адбылося сумеснае пасяджэнне членаў калегіі Мінэканомікі і ДКНТ
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у выязным семінары Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і выступіў з дакладам «Аб развіцці машынабудавання, імпартазамяшчэння і кааперацыі»
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, на якім сенатары зацвердзілі праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях урэгулявання неплацежаздольнасці»
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні наглядальнага савета ААТ «МАЗ»
  • Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун удзельнічаў у пленарным пасяджэнні Другога Нацыянальнага Форума па ўстойлівым развіцці і выступіў з дакладам аб ключавых прыярытэтах Канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года
  • намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч на палях Другога Нацыянальнага Форума па ўстойлівым развіцці дала кароткі каментар аб ролі зялёнай і цыркулярнай эканомікі ў дасягненні МУР у Беларусі
  • намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч наведала з рабочай паездкай Лідскі раён і прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні групы па развіццю турыстычнай інфраструктуры
  • пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Таццяны Бранцэвіч праведзена чарговае пасяджэнне пастаяннай міжведамаснай рабочай групы па дзяржаўных праграмах
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка ў складзе беларускай дэлегацыі на чале з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Мікалаем Снапковым прыняла ўдзел у перагаворах ва Урадзе Расійскай Федэрацыі
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у нарадзе ў Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака па асобных пытаннях у сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў
  • Намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у пагаджальнай нарадзе па праекту распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «О развитии парковочного пространства в г. Минске»
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у дыялогавых пляцоўках з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу Гродзенскай вобласці (гарады Смаргонь, Ліда і прылеглыя рэгіёны) для растлумачэння навацый Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці»
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч і намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Ірына Бабачонак прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з бізнес-супольнасцю г. Мінска і расказалі аб інструментах падтрымкі МСП у рамках Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці»
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак правяла сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці Маладзечанскага раёна і расказала аб магчымасцях для развіцця сваёй справы ў малых гарадах, якія прадастаўляе Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці»
  • Начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Алена Васілеўская прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, а таксама Банкам развіцця па пытанні фінансавання рэалізацыі праекта арганізацыі хуткасных пасажырскіх чыгуначных зносін з Нацыянальным аэрапортам.
  • апублікаваны на сайце каментар аб дынаміцы асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па выніках студзеня-мая. 

Тэгі