Галоўная / Навiны

Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

12/01
 

• Міністр эканомікі Юрый Чабатар у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» наведаў ДУ «Лагойскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»

• Міністр эканомікі Юрый Чабатар правёў нараду з галіновымі органамі дзяржаўнага кіравання па абмеркаванні ацэнкі працы ведамстваў у студзені 2024 г.

• пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара і Міністра прамысловасці Аляксандра Рагожніка адбылася нарада па пытанні забеспячэння росту прамысловай вытворчасці ключавымі арганізацыямі прамысловасці

• пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Андрэя Картуна праведзена рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Агенцтва сэрвісызацыі і рэінжынірынгу для вывучэння дэма-версіі лічбавай платформы маніторынгу важнейшых параметраў эканамічнага развіцця краіны.

• пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Таццяны Бранцэвіч адбылося заключнае абмеркаванне праекта агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь АКРБ 022-2024 "Віды асноўных фондаў", распрацаванага Мінэканомікі.

• дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў, яго намеснік Станіслаў Садоўнікаў і кансультант упраўлення кантролю, атэстацыі і прававой працы Юлія Старкова прынялі ўдзел у анлайн-семінары на тэму «Працэдура санацыі і выплата ўзнагароды антыкрызіснаму кіраўніку. Патрабаванні і падыходы па Законе Рэспублікі Беларусь "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці", які праходзіў на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі

• намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і лабараторыі ПРААН у Беларусі па паскарэнні ўстойлівага развіцця па пытанні распрацоўкі методыкі і перспектыў укаранення механізму гендэрнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў.

• начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Алена Васілеўская прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета па развіццю прадпрымальніцтва па абмеркаванню мер, накіраваных на стварэнне ўмоў для аднаўлення аб'ёмаў і нарошчвання экспарту паслуг міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў

• начальнік упраўлення дзелавога асяроддзя Дэпартамента па прадпрымальніцтве Анастасія Болдэсава прыняла ўдзел у маніторынгу работы Барысаўскага райвыканкама і іншых арганізацый, што праводзіцца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і іншых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Барысаўскага раёна, па выкананню патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2002 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» (па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у адносінах да суб'ектаў гаспадарання)

• начальнік упраўлення базавых галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Юрый Іваноў прыняў удзел у пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па пытанню распрацоўкі новай дзяржаўнай праграмы развіцця электратранспарту на 2026-2030 гады

• размешчаны для грамадскага абмеркавання праект Канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года.

• падведзены вынікі анкетавання рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон, праведзенага з мэтай ацэнкі ўмоў іх дзейнасці, выяўлення праблемных пытанняў і магчымых напрамкаў удасканалення прававога рэжыму СЭЗ.

• апублікаваны на сайце каментары да Закона ад 5 студзеня 2024 г. № 347-З, Закону ад 8 студзеня 2024г. нумар 350-З, Указа Прэзідэнта ад 8 студзеня 2024 г. № 12 і пастанове Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 г. № 991.

Тэгі