Галоўная / Навiны

Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

26/01

  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар наведаў з рабочай паездкай прадпрыемства холдынгу «Амкадор», абмеркаваў з кіраўніцтвам кампаніі магчымасці нарошчвання выпуску айчынных аналагаў імпартнай тэхнікі і камплектуючых, павелічэння паставак прадукцыі на знешнія рынкі.
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар выступіў з дакладам на стратэгічнай сесіі Дзяржкарпарацыі «Расатам» аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь.
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь-1» расказаў аб планах па стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці ў бягучым годзе, нарошчванні экспартных паставак, заканадаўчых настройках па рабоце замежных кампаній на беларускім рынку.
  • Пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося пасяджэнне калегіі Мінэканомікі, на якім была ўхвалена канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года
  • намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч прыняла ўдзел у рабочай паездцы Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанка ва Ушацкі раён
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка ў складзе ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра Ігарам Петрышэнка удзельнічала ў пасяджэнні Савета ЕЭК у г. Масква
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч у інтэрв'ю перадачы «Наша раніца» тэлеканала «ОНТ» распавёў аб мэце і задачах конкурсу «Перспектыўныя беларускія брэнды»
  • апублікавана інтэрв'ю намесніка дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Станіслава Садоўнікава інтэрнэт-рэсурсу Ilex.by аб ключавых падыходах да працэдур фінансавага аздараўлення ў рамках Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці»
  • начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў і яго намеснік Таццяна Чорная прынялі ўдзел у пасяджэнні Камісіі па пытаннях прамысловай палітыкі
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Таццяна Чорная прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы, якая арганізуецца Мінпрамам і ЕЭК, па абмеркаванні Палажэння аб адборы сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці і аказанні фінансавага садзейнічання пры іх рэалізацыі дзяржавамі ЕАЭС, зацверджанага Рашэннем Еўразійскага міжурадавага кастрычніка 2023 г. № 3 і праекта «Еўразійскі электробус»
  • начальнік аддзела зялёнай эканомікі галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Вольга Невяровіч з рабочым візітам наведала інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі ў мэтах азнаямлення з дзейнасцю арганізацыі, яе найноўшымі распрацоўкамі і перспектывамі развіцця
  • размешчана інфармацыя аб колькасці пададзеных прадпрымальнікамі апавяшчэнняў аб пачатку сваёй дзейнасці за 2023 год
  • апублікаваны папярэднія дадзеныя аб колькасці заявак на ўдзел у конкурсе «Перспектыўныя беларускія брэнды». 

Тэгі