Галоўная / Навiны

Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

02/02
 

  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, якое праходзіла ў г. Санкт-Пецярбург, і на палях мерапрыемства пракаментаваў журналістам дасягненні ва ўзаемным гандлі Беларусі і Расіі.
  • пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося пасяджэнне рабочай групы па пытаннях інвестыцыйнай дзейнасці
  • супрацоўнікі Мінэканомікі на чале з намеснікам Міністра Таццянай Бранцэвіч прынялі ўдзел у дзейнасці рабочай групы па вывучэнні на месцах сітуацыі ў эканоміцы кожнага з рэгіёнаў, ходу рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, ацэнцы вытворчай устойлівасці прадпрыемстваў і эфектыўнасці мер па нарошчванні эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў і павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва.
  •  намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун прыняў удзел у прэзентацыі вынікаў вывучэння грамадскай думкі па актуальных пытаннях жыццядзейнасці насельніцтва, якая праходзіла на пляцоўцы Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка і начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Мінэканомікі Марына Яжова ў складзе ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам удзельнічалі ў VI Міжнародным лічбавым форуме «Digital Almaty 2024: «Industry X: лічбавая эвалюцыя будучыні» і пасяджэнне Еўразійскай міжурадавай рады, якія адбыліся ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан)
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у пасяджэнні Міжведамаснага савета па забеспячэнні тэхналагічнага суверэнітэту пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пятра Пархомчыка
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч удзельнічаў у пасяджэнні рэспубліканскай камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію пад старшынствам намесніка Прэм'ер-Міністра Рэспублікі Беларусь Пятра Пархомчыка
  • намеснік Міністра Уладзімір Навумовіч прадставіў Мінэканомікі на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое праходзіла на пляцоўцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
  • намеснік Міністра Уладзімір Навумовіч удзельнічаў у пасяджэнні Рэспубліканскай міжведамаснай камісіі па ўстанаўленні, размеркаванні, вызваленні і канфіскацыі квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета Беларускай чыгункі па разглядзе вынікаў працы дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» ў 2023 годзе і задач па яго сацыяльна-эканамічнаму развіццю на 2024 год
  • намеснік Міністра Уладзімір Навумовіч прадставіў пазіцыю Мінэканомікі на нарадзе па пытанні аптымізацыі лагістычных схем адгрузак экспартнай прадукцыі з удзелам Міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча
  • дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч прыняла ўдзел у нарадзе, арганізаванай МАРГ, па пытанні абгрунтаванасці аднясення паслуг салярыяў да ліцэнзуемых відаў дзейнасці
  • дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў, яго намеснік Марыя Пакала, а таксама іншыя супрацоўнікі Дэпартамента прынялі ўдзел у семінары па пытаннях рэалізацыі паўнамоцтваў дзяржорганаў у сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці, які праходзіў на пляцоўцы Мінгарвыканкама
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч у інтэрв'ю перадачы «Ближе к делу» тэлеканала «ОНТ» распавёў пра мэту і задачы конкурсу «Перспектыўныя беларускія брэнды», колькасць пададзеных заявак
  • начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прыняў удзел у нарадзе па ўдасканаленні дзейнасці арганізацый АФТН НАН Беларусі
  • Уладзімір Лабанаў прадставіў Мінэканомікі ў секцыйным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах на тэму «Забеспячэнне тэхналагічнай незалежнасці Беларусі і Расіі на аснове інавацый у прамысловым комплексе»
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржпраграм Мінэканомікі Міхаіл Прохарык і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Ірына Есіна прынялі ўдзел у нарадзе, што праводзіцца Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы, у ходзе якой падведзены вынікі выканання праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, прааналізавана асваенне сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. 2023 годзе, разгледжаны план на 2024 год.
  • намеснік начальніка ўпраўлення развіцця прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Таццяна Недасек прыняла ўдзел у нарадзе па пытанні аптымізацыі структуры, функцый і штатнай колькасці персаналу прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам»
  • начальнік сектара сярэднетэхналагічных галін прамысловасці ўпраўлення базавых галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Вольга Сакалоўская прыняла ўдзел у пасяджэнні савета канцэрна «Белнафтахім» па выніках працы за 2023 год
  • апублікавана інфармацыя аб дынаміцы знешняга гандлю Беларусі па выніках мінулага года
  • апублікавана інфармацыя аб узрослым попыце малога і сярэдняга бізнесу на банкаўскія пазыкі па выніках 2023 года
  • размешчаны звесткі аб выніках кан'юнктурнага апытання кіраўнікоў айчынных прампрадпрыемстваў, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў студзені.

Тэгі