Галоўная / Навiны

Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

16/02

  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў гонар 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Іранам
  • пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара праведзены шэраг рабочых сустрэч з галіновымі ведамствамі ў рамках падрыхтоўкі да пасяджэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб выніках працы эканомікі за 2023 год, выніках работы за студзень, ацэнцы I квартала 2024 г.
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел у пасяджэнні «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту Пінскага раёна ў 2023 годзе і задачах на 2024 год»
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка наведала з рабочай паездкай СЭЗ «Мінск» і вытворчыя пляцоўкі рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны
  • намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун прыняў удзел і выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі «НСУР-2040 як нацыянальная мадэль устойлівага развіцця ў новай глабальнай рэальнасці»
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел і выступіў з дакладам на тэму «Навацыі заканадаўства ў сферы інвестыцыйнай дзейнасці» на канферэнцыі «НСУР-2040 як нацыянальная мадэль устойлівага развіцця ў новай глабальнай рэальнасці»
  • дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў у інтэрв'ю газеце «Рэспублiка» распавёў пра паспяховыя прыклады прымянення норм Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» у мэтах фінансавага аздараўлення праблемных прадпрыемстваў
  • начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прыняў удзел у нарадзе па ўдасканаленні дзейнасці арганізацый АФТН НАН Беларусі
  • начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў прадставіў пазіцыю Мінэканомікі на пасяджэнні рабочай групы па развіццю дрэваапрацоўчай галіны
  • начальнік галоўнага ўпраўлення стратэгічнага аналізу і міжнароднага супрацоўніцтва Мінэканомікі Алена Балігатава прыняла ўдзел у круглым стале на тэму «ESG-парадак: свабодны выбар або неабходнасць», які праходзіў на пляцоўцы Інстытута «Кадры індустрыі»
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Таццяна Чорная ўдзельнічала ў першым пасяджэнні Рабочай групы па развіццю прамысловай кааперацыі пры Савеце па прамысловай палітыцы дзяржаў-удзельніц СНД
  • начальнік упраўлення базавых галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Юрый Іваноў прыняў удзел у нарадзе па пытанні развіцця айчыннай інструментальнай вытворчасці
  • начальнік сектара сярэднетэхналагічных галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Вольга Сакалоўская прыняла ўдзел у пасяджэнні камісіі па разглядзе бізнес-планаў развіцця арганізацый канцэрна «Белнафтахім» на 2024 год
  • размешчана на сайце інфармацыя па распрацоўцы дакументаў дзяржпланавання і прагназавання
  • у рубрыцы «Лічбы і факты» апублікавана інфармацыя аб рэалізацыі даручэння Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён–адзін праект» і выніках інвестыцыйнай дзейнасці ў 2023 годзе 

Тэгі