Галоўная / Навiны

Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

23/02
 

  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2023 год
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар пракаментаваў журналістам дынаміку асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені, расказаў аб ключавых дасягненнях у эканоміцы мінулага года
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар наведаў з рабочай паездкай Мінскую вобласць: прыняў удзел у пасяджэнні Маладзечанскага райвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2023 годзе і планах на бягучы год, а таксама азнаёміўся з ходам выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён-адзін праект» на шэрагу прадпрыемстваў холдынгу «Амкадор» у Дзяржынскім раёне
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел у пасяджэннях выканкамаў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Полацкага раёна і горада Наваполацк у 2023 годзе і задачах на 2024 год
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка наведала з рабочай паездкай СЭЗ «Віцебск» і вытворчыя пляцоўкі рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны, а таксама АЭЗ «Брэміна-Орша»
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел у першым пасяджэнні Рабочай групы па распрацоўцы методыкі разліку нарматываў размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў-членаў ЕАЭС
  • намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун прыняў удзел у выніковай калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю
  • намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун у інтэрв'ю газеце «Рэспублiка» распавёў аб прапанаваных падыходах да ўкаранення ESG-павесткі ў стратэгічныя прагнозныя дакументы, сістэму карпаратыўнага кіравання прадпрыемстваў.
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прыняў удзел у пасяджэнні Савета канцэрна «Беллегпрам» па разглядзе вынікаў працы за 2023 год і задачах развіцця на 2024 год
  • намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч прадставіў Мінэканомікі на пасяджэнні Салігорскага райвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2023 годзе і планах на бягучы год з удзелам Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалая Снапкова
  • Намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч правёў рабочую сустрэчу ў Беларускім фондзе фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў па разглядзе, якія паступілі ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, матэрыялаў па ўдзелу ў конкурсе «Перспектыўныя беларускія брэнды»
  • дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў прыняў удзел у пасяджэнні Барысаўскага гарвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2023 годзе і планах на бягучы год
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак правяла заняткі для слухачоў Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па тэме «Прагназаванне наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў. Ацэнка рэгулюючага ўздзеяння праекта нарматыўнага прававога акта на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці»
  • начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Алена Васілеўская прыняла ўдзел у выніковай калегіі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь па разглядзе пытання «Аб выніках працы арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, за 2023 год і задачах на 2024 год»
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Таццяна Чорная прыняла ўдзел у абмеркаванні праекта Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года
  • начальнік упраўлення дзяржаўных праграм галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржаўных праграм Міністэрства эканомікі Вольга Акуленка прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы ў рамках распрацоўкі методыкі збору і аналізу зваротнай сувязі з насельніцтвам па ацэнцы эфектыўнасці дзяржпраграм у сацыяльнай сферы.
  • На пляцоўцы Мінэканомікі адбылася сустрэча калектыву Міністэрства з загадчыкам музея гісторыі беларускага кіно Веранікай Себруковіч
  • у рубрыцы «Лічбы і факты» апублікавана інфармацыя аб фінансава-эканамічных выніках рэзідэнтаў індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і свабодных эканамічных зон па выніках 2023 года.

Тэгі