Галоўная / Навiны

Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

22/03
 

• Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у нарадзе пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі аб удасканаленні падыходаў да забеспячэння грамадзян жыллём і выкананне праграмы жыллёвага будаўніцтва

• Міністр Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на нарадзе пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі аб механізмах падтрымкі арганізацый Белкаапсаюза

• Міністр эканомікі Юрый Чабатар удзельнічаў у пасяджэнні дзесятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання

• Міністр эканомікі Юрый Чабатар наведаў з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць: азнаёміўся з работай фарэлевай гаспадаркі «Лохва», сустрэўся з кіраўніцтвам адміністрацыі СЭЗ «Магілёў», азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестпраекта на ААТ «Ольса»

• Дэлегацыя Мінэканомікі на чале з Міністрам Юрыем Чабатаром прыняла ўдзел у патрыятычнай акцыі памяці ў Хатыні

• Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун пракаментаваў журналістам асноўныя дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені-лютым 2024г.

• Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун прыняў удзел у ток-шоу «Экономическая среда», дзе абмяркоўваліся пытанні забеспячэння эканамічнай бяспекі Беларусі

• Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун выступіў з дакладам на пасяджэнні Прэзідыума Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП»

• Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун удзельнічаў у фарсайт-сесіі «Стратэгія прарыўнога развіцця: бачанне бізнес-супольнасці», якая праходзіла на пляцоўцы НДЭІ Мінэканомікі ў рамках распрацоўкі праекта НСУР-2040

• намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч і начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Мінэканомікі Сяргей Лях прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання на тэму «Рэспубліка Беларусь: праекты будучыні», які праходзіў у Мінскай гарадской ратушы

• намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч правяла нараду па прапрацоўцы пытання па стымуляванні прадпрыемстваў, якія павялічваюць або плануюць павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці (т.зв. прадпрыемстваў-«газэляў»)

• пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Таццяны Бранцэвіч адбылося чарговае пасяджэнне пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржпраграмах, на якім разглядаліся справаздачы аб рэалізацыі дзяржпраграм «Рынак працы і садзейнічанне занятасці», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Масавая інфармацыя і кнігавыданне» і «Урэгуляванне надзвычайных сітуацый»

• пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча адбылося пашыранае пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі, на якім абмяркоўваліся працэсы аптымізацыі адміністрацыйных працэдур для бізнесу

• дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч правяла рабочую сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Свіслацкага, Шчучынскага раёнаў і г.Гродна на пляцоўцы Вучэбна-вытворчага цэнтра «Тэхналаб»

• дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч выступіла з дакладам на панэльнай дыскусіі «Падтрымка прадпрымальніцтва: рэсурсы і магчымасці» ІІ канферэнцыі «Эвалюцыя заканадаўства. Інструкцыі для бізнесу», якая праходзіла на пляцоўцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

• намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак выступіла з дакладам аб выніках працы па аптымізацыі адміністрацыйных працэдур для суб'ектаў гаспадарання на пашыраным пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі

• завершаны трэці раунд перагавораў паміж Беларуссю і ААЭ па праекту паслужна-інвестыцыйнага пагаднення

• апублікавана інфармацыя аб выніках працы па аптымізацыі адміністрацыйных працэдур для суб'ектаў гаспадарання

• размешчаны на сайце Мінэканомікі інфармацыйны бюлетэнь па справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) у 2022-2023гг.

Тэгі