Галоўная / Навiны

Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

29/03

 

·                   Міністр эканомікі Юрый Чабатар сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Рэспубліцы Беларусь, абмеркаваў перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва

·                   Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун прыняў удзел у Бааоскім азіяцкім форуме (КНР), дзе выступіў спікерам на тэматычнай сесіі "Глабальны эканамічны агляд", а таксама правёў сустрэчы з членам пастаяннага камітэта парткама правінцыі Хайнань і з прадстаўнікамі дзелавых колаў Кітая і Казахстана

·                   намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел у нарадзе Віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі з Міністрам па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Максімам Ермаловічам, на якой абмеркавалі падрыхтоўку праграмы старшынства Беларусі ў ЕАЭС

·                   намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, дзе выступіла з дакладам аб выніках выканання ў 2023 годзе Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў

·                   намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы ў Міністэрстве транспарту і камунікацый па пытанню рэалізацыі праекта арганізацыі хуткасных пасажырскіх чыгуначных зносін Мінск - Гарадзішча - Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - Нацыянальны аэрапорт Мінск

·                   намеснік Міністра Марыя Мажынская і начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў прынялі ўдзел у нарадзе пад кіраўніцтвам Першага намесніка Міністра прамысловасці па пытаннях удасканалення падыходаў экспартнага крэдытавання арганізацый і увязкі бюджэтнага фінансавання з узроўнем лакалізацыі прадукцыі

·                   начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Алена Васілеўская прыняла ўдзел у пасяджэнні рэспубліканскай камісіі па кантролю за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію пад старшынствам Міністра энергетыкі

·                   начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Алена Васілеўская і яе намеснік Сяргей Тарашкевіч прынялі ўдзел у нарадзе, арганізаванай Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, па пытанню ўзгаднення вытворчай праграмы ЗАТ "БНБК" на 2024 год

·                   начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Марына Яжова прыняла ўдзел у нарадзе ў фармаце відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі Міністэрства эканомікі ААЭ па праекце паслужна-інвестыцыйнага Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і ААЭ

·                   намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Марыя Фларану прыняла ўдзел у пасяджэнні Рэспубліканскай міжведамаснай камісіі па ўстанаўленню, размеркаванню, вызваленню і канфіскацыі квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі

·                   намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Сяргей Тарашкевіч удзельнічаў у 31-м пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта па аграпрамысловым комплексе па пытанню мер дзяржаўнай падтрымкі мікра, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сельскай гаспадарцы дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

·                   намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Ірына Бабачонак прыняла ўдзел у пасяджэнні падгрупы, якая разглядае адміністрацыйныя працэдуры ў дачыненні да грамадзян, якая дзейнічае ў рамках рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, якое адбылося ў Міністэрстве юстыцыі

·                   намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Руслан Невяровіч у інтэрв'ю тэлеканалу «РТР-Беларусь» распавёў аб мерах дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга бізнесу

·                   начальнік сектара тэхналагічных галін прамысловасці Вольга Сакалоўская прадставіла Мінэканомікі на рабочай сустрэчы ў Мінбудархітэктуры па пытанню арганізацыі ў Беларусі будаўніцтва завода па вытворчасці кальцынаванай соды

·                   кансультант юрыдычнага ўпраўлення Мінэканомікі Ірына Скачкова ў інтэрв'ю «Сельскай газеце» пракаментавала ключавыя навацыі Указа №155 «Аб садаводчых таварыствах»

·                   апублікаваны вынікі кан'юнктурнага апытання кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў сакавіку

·                   апублікавана на сайце Міністэрства актуалізаваная інфармацыя аб ключавых мерах падтрымкі эканомікі і насельніцтва ва ўмовах дзеяння санкцыйных абмежаванняў з боку недружалюбных дзяржаў.


Тэгі