Галоўная / Навiны

Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

12/04

  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы на тэму стану і задач развіцця прамысловасці
  • Міністр эканомікі Юрый Чабатар выступіў з дакладам аб законапраекце «Аб змене законаў па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці» на 11-ай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
  • Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун правёў інфармацыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання, устаноў адукацыі і кіраўнікамі прампрадпрыемства па праграмах бізнес-адміністравання (MBA).
  • намеснік Міністра эканомікі Марыя Мажынская прыняла ўдзел у круглым стале «Зроблена ў Беларусі: складальнікі канкурэнтаздольнасці 2040», які праходзіў на пляцоўцы НДЭІ Мінэканомікі ў рамках працы над праектам НСУР-2040
  • пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Таццяны Бранцэвіч адбылося чарговае пасяджэнне пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах
  • супрацоўнікі Мінэканомікі на чале з намеснікам Міністра Таццянай Бранцэвіч прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам!»
  • пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Алесі Абраменка адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Уладзімірскай вобласцю Расійскай Федэрацыі
  • намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета ЕЭК у фармаце ВКС
  • дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч сумесна з прадстаўнікамі Мінскага аблвыканкама прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу па актуальных пытаннях развіцця прадпрымальніцтва, якая адбылася на базе інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА «Лібрум» у г. Дзяржынску
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Станіслаў Садоўнікаў прыняў удзел у круглым стале «Актуальныя пытанні прававога рэгулявання неплацежаздольнасці (банкруцтва)», арганізаваным Башкірскай Акадэміяй дзяржаўнай службы і кіравання (г. Уфа).
  • начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў у інтэрв'ю Youtube-праекту «Белта» «Па факце. Рашэнні Першага» распавёў пра дасягненні ў імпартазамяшчэнні, стымулах і механізмах уцягвання прадпрыемстваў і малога бізнэсу ў гэтую працу
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Таццяна Чорная прыняла ўдзел у пасяджэнні рабочай групы па распрацоўцы праекта Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года
  • падпісана пагадненне аб лічбавым маніторынгу паміж Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам прамысловасці, унітарным прадпрыемствам «ЦНДІТУ-ІТ» і Агенцтвам сэрвісызацыі і рэінжынірынгу
  • апублікавана на сайце Мінэканомікі інфармацыя да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №257 ад 9 красавіка 2024г. 

Тэгі