Галоўная / Навiны

Працягваецца праца над аптымізацыяй адмінпрацэдур для бізнэса

28/06

Сёння, 28 чэрвеня 2024 г., пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці.

У пасяджэннi прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінэканомікі, МПЗ, Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, ДМК, Белдзяржхарчпрама, «Агенцтва сэрвісызацыі і рэінжынірынгу, РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

На пасяджэнні рабочай групы разгледжаны прапановы Агенцтва па аптымізацыі і рэінжынірынгу адміністрацыйных працэдур, звязаных з:

узвядзеннем аб'ектаў у межах прыаэрадромнай тэрыторыі,

працамі з умоўна-патагеннымі мікраарганізмамі і патагеннымі біялагічнымі агентамі,

атрыманнем заключэння аб аднясенні да падакцызных тавараў.

Прыняты канцэптуальныя рашэнні па змене бізнес-працэсаў разгледжаных адмінпрацэдур, у тым ліку па выключэнні з адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, скарачэнні тэрмінаў іх ажыццяўлення. 
Тэгі