Галоўная / Навiны

Работнікі Мінэканомікі ўсклалі кветкі да мемарыяла на Ваенных могілках у Мінску

02/07

Сёння, напярэдадні святкавання 80-годдзя з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дэлегацыя Міністэрства эканомікі на чале з Міністрам эканомікі Юрыем Чабатаром наведала Ваенныя могілкі ў г. Мінск.

Супрацоўнікі міністэрства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады вайны салдат і афіцэраў і ўсклалі кветкі да падножжа Воінскага мемарыяла.

У Дзяржплане, Камітэце па цэнах, Міністэрстве эканомікі працавала 70 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Многія з іх былі ўдастоены высокіх узнагарод за ваенныя заслугі і за вялікі ўклад у пасляваеннае аднаўленне Беларусі.

Вечная памяць і слава пакаленню пераможцаў! 
Тэгі