Галоўная / Навiны

Руслан Невяровіч: пададзена каля 200 заявак на ўдзел у конкурсе «Перспектыўныя беларускія брэнды»

16/01
 

Аб гэтым расказаў сёння намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч у інтэрв'ю Першаму каналу Беларускага радыё.

Прадстаўнік Мінэканомікі ў гутарцы з журналістам нагадаў аб патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў конкурсу.

Конкурс праводзіцца па 9 намінацыях:

  "Харчовыя тавары, фермерская прадукцыя";

  "Нехарчовыя спажывецкія тавары";

  "Інфармацыйныя тэхналогіі";

  "Высокія тэхналогіі ў прамысловасці";

  "Стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці";

  "Тавары і паслугі ў сферы аховы здароўя, спорту і турызму";

  "Прадукцыя нацыянальных традыцый";

  "Сэрвіс для бізнесу і насельніцтва";

  «Тавары і паслугі для дзяцей».

Суб'ект МСП павінен быць рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і развіваць уласны брэнд, удзельнічаць у рэалізацыі сацыяльна-значнага праекта, мець лакалізацыю вытворчасці (калі ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі), забяспечваць станоўчы тэмп росту выручкі.

Калі кампанія адпавядае такім патрабаванням, то заяўку на ўдзел у конкурсе можна падаць у аблвыканкам ці Мінскі гарвыканкам.  Форму заяўкі спампоўвайце  на сайтах Мінэканомікі ці Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

  Таксама Руслан Невяровіч распавёў, што дае перамога ў конкурсе – «меры падтрымкі ад партнёраў».

«Па-першае, дапамога ў прасоўванні брэнда ў гандлёвых сетках і на маркетплейсах, інфармацыйную падтрымку ў СМІ, доступ да ўдзелу ў розных навучальных мерапрыемствах.

Па-другое, фінансаванне на выгадных умовах пераможцам прапануе БФФПП. Размова ідзе аб магчымасці атрымання на працягу трох гадоў пасля правядзення конкурсу сродкаў па дагаворах пазыкі і лізінгу ўсяго толькі пад палову стаўкі рэфінансавання Нацбанка.

Мы спадзяемся, што для пераможцаў удзел у конкурсе стане новым этапам у развіцці іх бізнэсу», – адзначыў намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве.

Запрашаем самых актыўных прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу ўзяць удзел у конкурсе. А для тых, хто ўжо прыняў гэтае рашэнне - жадаем перамогі!

Па пытаннях правядзення конкурсу таксама можна атрымаць кансультацыі па кароткім нумары 244 для абанентаў мабільнай сувязі.

Тэгі