Галоўная / Навiны

Руслан Невяровіч: пададзена каля 450 заявак на ўдзел у конкурсе «Перспектыўныя беларускія брэнды»

02/02

Пра гэта намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве распавёў у інтэрв'ю перадачы «Ближе к делу» тэлеканала «АНТ».

Руслан Невяровіч нагадаў, што конкурс, арганізаваны Мінэканомікі і Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, праходзіць у некалькі этапаў.

«Першы – збор заявак, ужо завершаны. Пададзена каля 450 заявак. Актыўна ўдзельнічалі ўсе рэгіёны і сталіца. У ТОП-3 найбольш папулярных намінацый увайшлі «Сэрвіс для бізнесу і насельніцтва», «Харчовыя тавары, фермерская прадукцыя», «Нехарчовыя і спажывецкія тавары».

Пачынаецца наступны этап. Усе заяўкі, што паступілі ў аблвыканкамы і Мінгарвыканкам, павінны быць прадстаўлены ў БФФПП. Фонд правядзе іх аналіз на прадмет адпаведнасці патрабаванням удзелу ў конкурсе і накіруе іх на разгляд экспертнай камісіі, якая і вызначыць пераможцаў», – растлумачыў прадстаўнік Мінэканомікі.

«Лепшыя з лепшых» будуць адзначаны дыпломамі, памятнымі прызамі і атрымаюць меры падтрымкі ад партнёраў конкурсу.

«Гэта прасоўванне брэнда ў гандлёвых сетках і маркетплейсах, прадастаўленне інфармацыйнай падтрымкі ў сацсетках і іншых рэсурсах, удзел у навучальных семінарах і шмат іншага.

Спецыяльныя меры падтрымкі прапануе БФФПП: магчымасць прадастаўлення на працягу трох гадоў фінансавых сродкаў па дагаворах пазыкі і лізінгу на звышкамфортных умовах – пад палову стаўкі рэфінансавання Нацбанка.

А самай галоўнай узнагародай пераможцам стане ўсеагульная пазнавальнасць: папулярны брэнд – гэта эфектыўны інструмент маркетынгу і прасоўвання.

Перакананы, што ўдзел у конкурсе адкрые перад айчыннымі кампаніямі новыя магчымасці і стане новым этапам для іх развіцця», – рэзюмаваў намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву. 
Тэгі