Галоўная / Навiны

Руслан Невяровіч: у 2023-м аб'ём дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў рамках дзяржпраграмы перавысіў 10 млрд рублёў

25/03

Пра гэта расказаў намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Руслан Невяровіч у інтэрв'ю тэлеканалу «РТР-Беларусь».

 Як адзначыў Руслан Невяровіч, у Беларусі створаны шырокія магчымасці для развіцця МСП. Паспяхова функцыянуюць прэферэнцыйныя рэжымы. Ажыццяўляюцца меры дзяржпадтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

«Асаблівая роля надаецца фінансавай падтрымцы, якая рэалізуецца ў рамках дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва». Так, па выніках 2023 года выдзелена больш за 10 млрд рублёў, што на 169 млн рублёў больш, чым у 2022-м. У прыярытэце - экспартаарыентаваныя і імпартазамяшчальныя праекты, а таксама ініцыятывы, звязаныя са стварэннем новых высокатэхналагічных вытворчасцей.

Таксама бізнесмены-пачаткоўцы могуць разлічваць на меры нефінансавай падтрымкі з боку суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва па шырокім спектры пытанняў.

Цяпер сетка суб'ектаў інфраструктуры ўключае 96 цэнтраў падтрымкі і 18 бізнес-інкубатараў. У 2023-м іх паслугамі скарысталася больш за 185 тысяч чалавек», - расказаў намеснік дырэктара дэпартамента.

На думку Руслана Невяровіча, меры, што прымаюцца дзяржавай, станоўча адбіліся на дзелавой актыўнасці МСП.

«На пачатак года ў Беларусі функцыянуюць 98,5 тысячы юрыдычных асоб, якія адносяцца да малога і сярэдняга бізнесу, што на 2,3 тысячы больш, чым у 2022 годзе.

Доля малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў экспарце тавараў павялічылася з 40 % у 2022 годзе да 46 % у 2023 годзе, у экспарце паслуг - з 49 % да 57 % адпаведна.

За мінулы год аб'ёмы падатковых паступленняў ад МСП павялічыліся на 14% да 2022 года, а іх доля ў агульным аб'ёме паступленняў у бюджэт вырасла да 35%», - рэзюмаваў прадстаўнік Мінэканомікі.


Тэгі