Галоўная / Навiны

Станіслаў Садоўнікаў: захаваны і развіваецца назапашаны вопыт вываду прадпрыемстваў на стабільную работу

24/01

Аб асноўных падыходах да працэдур фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў, замацаваных у Законе «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці», распавёў намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Станіслаў Садоўнікаў у інтэрв'ю інтэрнэт-рэсурсу «Ilex.by».

«Па-першае, даўжнік мае права першым заявіць аб сваёй неплацежаздольнасці. Ключавы крытэр – немагчымасць разлічвацца па сваіх абавязацельствах за кошт наяўных грашовых сродкаў.

Па-другое, безумоўнае адкрыццё судом санацыі, заяўленай даўжніком, які старанна прапрацаваў механізм сваёй рэабілітацыі ў выглядзе папярэдняга плана. Але такая санацыя не павінна станавіцца «гаванню» для спакойнай працы ва ўмовах адтэрміноўкі плацяжоў і спынення налічэння ўсіх відаў санкцый.

Таму крэдыторы будуць мець права спыніць такі камфортны бізнэс, калі нарастаюць створаныя падчас самой санацыі плацяжы або дзейнасць прадпрыемства зводзіцца толькі да іх абслугоўвання. Такім чынам, крэдыторам прадастаўляецца дастатковая абарона.

Таксама даецца магчымасць у судовым парадку перашкодзіць рэалізацыі прадмета залогу або распродажу прадпрыемства па частках. Але толькі ў выпадку, калі антыкрызісны кіраўнік дакажа, што прапанаваная ім стратэгія санацыі або продаж усяго бізнэсу як адзінага цэлага ў ліквідацыі дазволіць павялічыць выплаты крэдыторам і захаваць вытворчасць», – растлумачыў прадстаўнік Мінэканомікі.

Станіслаў Садоўнікаў таксама расказаў, што ў рамках праектаў адпаведных законаў таксама плануецца ўрэгуляваць вызваленне ад абавязку ўзгадняць здзелкі з актывамі саніраваных прадпрыемстваў у рамках антыманапольнага заканадаўства, допуск саніраваных прадпрыемстваў да дзяржзакупак і сістэмы дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга бізнесу.

«Такім чынам, захаваны і развіваецца назапашаны вопыт вываду прадпрыемстваў на стабільную працу, забяспечана пераемнасць механізмаў, якія добра зарэкамендавалі сябе на працягу чвэрцьвекавой гісторыі беларускага інстытута неплацежаздольнасці», – рэзюмаваў намеснік дырэктара дэпартамента. 
Тэгі