Галоўная / Навiны

Стартаваў прыём заявак на ўдзел у конкурсе «Зялёная Еўразія»

26/02

Гэты конкурс заснаваны АНА «Агенцтва стратэгічных ініцыятыў па прасоўванні новых праектаў» сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй для выяўлення тэхналагічных лідэраў «зялёнага парадку дня» і папулярызацыі эфектыўных практык па кліматычнай мітыгацыі і адаптацыі.

Прыняць удзел у ім могуць камерцыйныя арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, органы ўлады, органы мясцовага самакіравання, некамерцыйныя арганізацыі і аб'яднанні, фізічныя асобы дзяржаў-членаў ЕАЭС і трэціх краін.

Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка 2024 года.

Удзел у конкурсе бясплатны, кожная арганізацыя можа падаць заяўку на ўдзел не больш за 5 праектаў па розных намінацыях. 

Намінацыі Конкурсу:

 

  • Дзяржаўныя стратэгіі і практыкі ў сферы клімату
  • Кліматычныя Фінансы;
  • Нізкавугляродная Энергетыка;
  • Зялёны транспарт;
  • Устойлівае землекарыстанне, лясная і водная гаспадарка;
  • Нізкавугляводная прамысловасць;
  • Зялёнае будаўніцтва;
  • Кіраванне кліматычны актыўнымі рэчывамі;
  • Нізкавугляродная эканоміка замкнёнага цыклу;
  • Маніторынг і прагназаванне кліматычных змяненняў;
  • Кліматычна ўстойлівая інфраструктура;
  • Кліматычна ўстойлівыя гарады;
  • Сельская і лясная гаспадарка ў новых кліматычных умовах;
  • Водныя рэсурсы ў новых кліматычных умовах;
  • Асвета і адукацыя ў сферы клімату.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца і падаць заяўку на сайце конкурсу «Зялёная Еўразія» па спасылцы: https://greeneurasia.asi.ru.

Па выніках працы Экспертнай групы і Прэзідыума конкурсу ў кожнай намінацыі будуць вызначаны пераможца (1 месца) і фіналісты (2 і 3 месцы). 
Тэгі