Галоўная / Навiны

Стартаваў цыкл выязных мерапрыемстваў па растлумачэнні навацый Закона «Аб змене законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці»

17/05

17 мая 2024 г. намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч наведаў гарады Жлобін і Светлагорск, дзе правёў рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці рэгіёнаў.

Ключавой тэмай мерапрыемстваў сталі навацыі Закона Рэспублікі Беларусь № 365-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці».

Прадпрымальнікі задавалі пытанні аб новай структуры бізнесу, сістэме стымулаў для «ператоку» грамадзян у фармат юрыдычнай асобы, развіцці інстытута дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Прагучалі канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні мер стымулявання развіцця прадпрымальніцтва ў рэгіёне, у тым ліку шляхам змянення падыходаў да аказання дзяржпадтрымкі.

Руслан Невяровіч даў кампетэнтныя тлумачэнні па ўсіх пытаннях. Таксама прадстаўнік Мінэканомікі анансаваў правядзенне аналагічных сустрэч і ў іншых рэгіёнах краіны. 
Тэгі