Галоўная / Навiны

Супрацоўнікі Мінэканомікі наведалі музей гісторыі Вялікай айчыннай вайны

21/05
 

Беларусы заўсёды будуць шанаваць подзвіг старэйшага пакалення, якія на палях бітваў абаранілі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, а потым гераічнай працай узнялі з руін гарады і вёскі, пабудавалі «моцную эканоміку».

 Сёння супрацоўнікі Мінэканомікі наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас экскурсіі яны пазнаёміліся з унікальнымі дакументамі ваенных гадоў, мультымедыйнымі экспанатамі, якія аднавілі імгненні той страшнай вайны. Увазе калег былі прадстаўлены страшныя факты аб нацысцкім акупацыйным рэжыме і зверствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Супрацоўнікі Міністэрства выслухалі расповед пра партызанскі рух, вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, працоўны подзвіг савецкага народа пасля вайны.

Тэгі