Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: Беларусь гатова нарошчваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Уладзімірскай вобласцю РФ

15/01
 

Пра гэта паведаміла намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас Дня Уладзімірскай вобласці, які праходзіў 14 студзеня 2024 г. у рамках выставы «Расія» на ВДНГ у г. Масква (Расійская Федэрацыя).

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства азнаёмілася з экспазіцыяй расійскага рэгіёну і правяла серыю перагавораў на палях мерапрыемства.

На сустрэчы Таццяны Бранцэвіч з губернатарам Уладзімірскай вобласці Аляксандрам Аўдзеевым і яго першым намеснікам Аляксандрам Рэмігай абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і адміністрацыяй Уладзімірскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве на 2024-2027 гады.

Намеснік міністра эканомікі адзначыла, што беларускі бок нацэлены выканаць свае абавязацельствы ў поўным аб'ёме. Таксама падчас сустрэч закраналіся пытанні падрыхтоўкі візіту беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Міністра эканомікі Беларусі ва Уладзімірскую вобласць.

З мэрам г. Уладзімір Дзмітрыем Навумавым Таццяна Бранцэвіч абмеркавала перспектывы паглыблення супрацоўніцтва з прадпрыемствамі горада. Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства выказала гатоўнасць аказаць садзейнічанне ва ўстанаўленні дзелавых кантактаў і звярнулася з просьбай інфармаваць аб правядзенні тэндэраў па закупках тэхнікі і матэрыялаў для арганізацый і прадпрыемстваў Уладзіміра. Беларускія вытворцы гатовы ў іх удзельнічаць. Напрыклад, айчынныя вытворцы ліфтаў зацікаўлены ў пастаўках сваёй прадукцыі.

З Кіраўніком Адміністрацыі Петушынскага раёна Уладзімірскай вобласці Аляксандрам Курбатавым намеснік міністра эканомікі абмеркавала перспектывы рэалізацыі праекта «Будаўніцтва водазабору ў пасёлку Гарадзішчы Петушынскага раёна Уладзімірскай вобласці», а таксама напрамкі супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў з дадзеным рэгіёнам.

З намеснікам Кіраўніка АТ «Генерыум» Дзмітрыем Кудлаем абмеркавалі планы па стварэнню сумеснага прадпрыемства на тэрыторыі Беларусі.

Тэгі