Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: дзяржпраграмы садзейнічаюць павышэнню даступнасці і якасці паслуг насельніцтву

23/04

Аб гэтым заявіла сёння, 23 красавіка 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас чарговага пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Міністэрства аховы здароўя, Мінсувязі, Мінкультуры, Мінсельгасхарча, Мінфіна, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

На пасяджэнні прааналізаваны вынікі рэалізацыі дзяржпраграм «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Лічбавае развіццё Беларусі», «Культура Беларусі», «Аграрны бізнес» і «Кіраванне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку».

На думку Таццяны Бранцэвіч, рэалізацыя мерапрыемстваў гэтых дзяржпраграм значна павысіла даступнасць і якасць паслуг насельніцтву рэгіёнаў.

«За тры гады ў раёнах уведзена ў эксплуатацыю 19 паліклінік, 9 лячэбных карпусоў (профільных аддзяленняў) бальніц, рэканструяваны 72 аб'екты ў 69 установах аховы здароўя.

Валаконна-аптычнымі лініямі сувязі забяспечана 310 населеных пунктаў, дзякуючы чаму доступ да мультысэрвісных сетак мае ўжо звыш 3,7 млн ​​абанентаў.

Добрую аддачу атрымалі ад укладанняў у АПК і падтрымкі сялянскіх гаспадарак. У справаздачным перыядзе экспарт прадуктаў харчавання і сельгассыравіны вырас на 30%, перавысіўшы $7,4 млрд. Аб'ём вытворчасці прадукцыі фермерамі павялічыўся больш як на чвэрць у параўнанні з 2020 годам.

Дзяржава актыўна інвесціравала ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Толькі ў 2023-м праводзіліся работы па рамонце і рэстаўрацыі 324 помнікаў архітэктуры. Сярод іх – Стары замак у Гродне, мемарыяльны комплекс «Хатынь», Гальшанскі, Крэўскі, Навагрудскі замкі, культавыя аб'екты ў Полацку, Нясвіжы, Жыровічах», – адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства. 
Тэгі