Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: дзяржпраграмы спрыяюць устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю «чарнобыльскіх рэгіёнаў»

26/06

Аб гэтым заявіла сёння, 26 чэрвеня 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах.

Удзел у разглядзе карэкціровак дзяржпраграм «Інфраструктура пунктаў пропуску на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, МНС, Дзяржпагранкамітэта.

Паводле слоў намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё «чарнобыльскіх рэгіёнаў» заўсёды было і застаецца прыярытэтнай задачай Урада.

«За гады незалежнасці наша краіна інвесціравала значныя фінансавыя рэсурсы ў сацыяльную інфраструктуру, стварэнне ўмоў для дастойнай працы і камфортнага пражывання на гэтых землях.

Дзяржава і ў далейшым працягне прыкладаць максімум намаганняў для скарачэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

Яшчэ адна задача стратэгічнага значэння – старанна кантраляваць эфектыўнасць інвестыцый у развіццё пагранічнай інфраструктуры. Магчымасць максімальна аператыўна і без лішніх нязручнасцяў прайсці ўсе мытныя фармальнасці – гэта лепшая дэманстрацыя адкрытасці нашай краіны для турыстаў і бізнесу», – адзначыла Таццяна Бранцэвіч. 
Тэгі