Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: рэалізацыя Праграмы спрыяе паскоранаму развіццю Аршанскага раёна

31/05

Сёння, 31 мая 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч прыняла ўдзел у рабочай паездцы Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанка ў Аршанскі раён.

Кіраўнік Урада азнаёміўся з ходам будаўніцтва малочнатаварнай фермы ААТ «Маяк Высокае». У апошнія тры гады ў рабоце арганізацыі адзначаецца станоўчая дынаміка: растуць прыбаўленні ў вазе і ўдоі, выручка і зарплата. Стварэнне новай фермы надасць новы імпульс развіццю прадпрыемства.

Другі пункт рабочай паездкі Прэм'ер-міністра - завод «Красный богатырь». Прадпрыемства працуе з прыбыткам, нарошчвае аб'ёмы вытворчасці і экспарту, у рамках праграмы супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй рэалізуе праект па выпуску «саюзных» станкоў з беларускіх і расійскіх камплектуючых.

«Уласная вытворчасць сродкаў вытворчасці – краевугольны камень тэхналагічнай бяспекі. Заводу неабходна больш актыўна асвойваць выпуск тых кампанентаў і абсталявання, якія імпартаваліся з недружалюбных краін і запатрабаваны на рынку Саюзнай дзяржавы. Гэта гарантаваны збыт прадукцыі і забеспячэнне самадастатковасці айчыннага машынабудавання», – заявіла Таццяна Бранцэвіч.

Рабочы дзень намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства завяршыўся ўдзелам у выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Падчас мерапрыемства разглядаліся вынікі выканання комплексу мер па рэалізацыі Праграмы развіцця Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года.

У сваім дакладзе Таццяна Бранцэвіч адзначыла, што асноўная задача Праграмы - стварыць у рэгіёне магутны індустрыяльны цэнтр, які будзе мець неабходныя тэхналагічныя магчымасці і кампетэнцыі, працоўныя і фінансавыя рэсурсы.

«Праведзены намі маніторынг паказаў, што працэнт яе выканання дастаткова высокі - больш за 90 працэнтаў мерапрыемстваў і амаль 65 працэнтаў паказчыкаў, асвоена звыш 2,8 млрд. рублёў.

Паскоранае развіццё атрымала апрацоўчая прамысловасць: за пяць гадоў яе ўклад павялічыўся амаль на 11 п.п. Ёсць добрая дынаміка па ўзроўні даходаў, выручцы і інвестыцыях у асноўны капітал на душу насельніцтва. Аднак па асобных падпраграмах і мерапрыемствах ёсць «хранічныя» праблемы, звязаныя, у першую чаргу, з парушэннем тэрмінаў рэалізацыі інвестпраектаў, якасцю бізнес-планаў і загрузкай магутнасцяў.

Адказным заказчыкам неабходна кардынальна перагледзець мэтавыя задачы развіцця арганізацый Оршанскага раёна, якія iмiкурыруюцца, і меры па іх дасягненню.

Акцэнт неабходна зрабіць на дасягненні канкрэтных вынікаў - аб'ёмах вытворчасці і прыбытку, узроўні занятасці, тэхнічным абнаўленні і перааснашчэнні дзеючых і стварэнні новых прадпрыемстваў», - падкрэсліла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства. 
Тэгі