Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: рэгіёнам трэба больш актыўна прасоўваць свае інвестыцыйныя ідэі

09/02
 

Аб гэтым заявіла сёння намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас рабочай паездкі ў г. Баранавічы.

Намеснік кіраўніка Міністэрства прыняла ўдзел у пасяджэнні Баранавіцкага гарвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў мінулым годзе і задачах на 2024-ы.

На думку Таццяны Бранцэвіч, унікальнай канкурэнтнай перавагай гарадоў «80 тысяч плюс» з'яўляецца высокі прамысловы патэнцыял, кваліфікаваныя кадры, развітая інфраструктура.

«Многае залежыць ад эфектыўнай загрузкі дзейных прадпрыемстваў. Каб прадукцыя ішла не на склады, а да спажыўца, важна адсочваць кан'юнктуру, вырабляць запатрабаваныя рынкам тавары. Гэта «ў моманце» дазволіць павысіць фінансавую ўстойлівасць прадпрыемстваў, зарабіць сродкі на мадэрнізацыю і развіццё.

Трэба больш актыўна прасоўваць свае інвестыцыйныя ідэі, рэалізоўваць новыя праекты. Гэта забяспечыць рост канкурэнтаздольнасці, новыя працоўныя месцы з дастойным заробкам.

Дзяржава паслядоўна стварае неабходныя ўмовы для хуткага запуску такіх ініцыятыў, удасканальваючы інвестыцыйнае заканадаўства і прапануючы розныя крыніцы даступнага фінансавання.

У Баранавічах сёння рэалізуецца пілотны праект па стварэнні прамысловага парка. За кошт бюджэтных сродкаў тут ужо будуецца неабходная інфраструктура. Разлічваем, што на гэтай пляцоўцы ў найбліжэйшай будучыні ўвасобіцца ў жыццё нямала бізнес-ідэй, і яна стане значным пунктам росту рэгіянальнага маштабу», – рэзюмавала намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

Тэгі