Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: рэгіянальныя стратэгіі развіцця дапамагаюць улічыць пры планаванні канкурэнтныя перавагі кожнай вобласці

29/05
 

Аб гэтым заявіла сёння, 29 мая 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, выступаючы са зваротам да ўдзельнікаў стратэгічных сесій па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці. Гэтае мерапрыемства адкрыла серыю сустрэч «Майстэрня будучыні» па фарміраванню мадэляў устойлівага развіцця абласцей, якая пройдзе ў маі-ліпені.

Як адзначыла ў сваім выступленні намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства, агульны вектар развіцця краіны задае Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця. Але ўлічыць асаблівасці, патэнцыял і канкурэнтныя перавагі кожнай вобласці дазволяць рэгіянальныя стратэгіі.

«Вопыт распрацоўкі падобных дакументаў у межах плённага супрацоўніцтва ПРААН і рэгіёнаў ужо ёсць. Паспяхова рэалізаваны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь». І сёння, абапіраючыся на веды і набытыя кампетэнцыі, мы можам рухацца далей.

Прапаную сёння правесці «мазгавы штурм», каб пасля ідэі і прапановы замацаваць у праекце дакумента.

Я ўпэўнена, што сумесная праца будзе прадуктыўнай і цікавай, стане чарговым крокам у паглыбленні супрацоўніцтва на шляху ўстойлівага развіцця, поспеху і працвітання Беларусі», – падкрэсліла Таццяна Бранцэвіч.

Тэгі