Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: рэгіянальныя стратэгіі развіцця павінны фармавацца з улікам сусветных трэндаў і нацыянальных інтарэсаў

11/06

Аб гэтым заявіла сёння, 11 чэрвеня 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у сваім звароце да ўдзельнікаў стратэгічных сесій па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці. Гэтае мерапрыемства працягнула серыю сустрэч «Майстэрня будучыні» па фарміраванні мадэляў устойлівага развіцця абласцей.

 Паводле слоў намесніка міністра эканомікі, менавіта рэгіянальныя стратэгіі з'яўляюцца дзейсным інструментам, які дае магчымасць раскрыць патэнцыял і канкурэнтныя перавагі кожнай вобласці. Пры гэтым ёсць вопыт такой працы – раней быў паспяхова рэалізаваны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь».

«Дасягнутыя вынікі, сусветныя тэндэнцыі і нацыянальныя інтарэсы – гэта ключавое для фарміравання рэгіянальных стратэгій да 2040 года.

І сёння, абапіраючыся на веды і набытыя кампетэнцыі, мы можам рухацца далей у рамках сумеснага праекта з ПРААН «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця».

Пераканана, што сумесная праца будзе цікавай, стане чарговым крокам у паглыбленні супрацоўніцтва на шляху ўстойлівага развіцця, поспеху і росквіту нашай краіны», – падкрэсліла Таццяна Бранцэвіч. 
Тэгі