Галоўная / Навiны

У Беларусі забяспечаны высокі ўзровень занятасці, рост даходаў і сацыяльная падтрымка насельніцтва

08/01

 Да такой высновы прыйшлі аўтары Аналітычнай справаздачы «НСУР-2035 у лічбах: вынікі рэалізацыі прыярытэтаў ўстойлівага развіцця».

Назіранае ў краіне некаторае зніжэнне колькасці занятых у эканоміцы знаходзіцца ў рэчышчы агульнасусветных тэндэнцый. У сярэднім па ЕС тэмп зніжэння занятасці ў 2021 годзе склаў 1,5 працэнта, у Расіі – 0,1 працэнта, Беларусі – 0,8 працэнта. Разам з тым узровень занятасці насельніцтва ў рэспубліцы застаецца высокім – 67,7 працэнта да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў.

Задача НСУР-2035 па захаванні агульнага ўзроўню беспрацоўя (па метадалогіі МАП) на сацыяльна прымальным узроўні – да 5 працэнтаў, ужо рэалізавана. У 2022 годзе гэты паказчык знізіўся да 3,6 працэнта ад колькасці рабочай сілы.

Вядзецца сістэмная праца па павышэнні даходаў насельніцтва. Па выніках студзеня-лістапада 2023 г. мы ўшчыльную наблізіліся да адзнакі па сярэдняй заработнай плаце ў 2000 рублёў, а дзякуючы эфектыўнай працы прадпрыемстваў і забеспячэнню нізкіх тэмпаў інфляцыі ўдалося павысіць пакупніцкую здольнасць заработных плат.

У бюджэтным сектары, акрамя павелічэння базавай стаўкі, вырашаліся задачы па забеспячэнні прыярытэтнага росту зарплаты педагогаў, урачоў, работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання і культуры. Пры гэтым узровень зарплаты ўрачоў у 2023-м ужо ў 1,5 раза вышэйшы за сярэдні заробак па краіне.

Рэалізуецца задача па павышэнні працоўных пенсій. Суадносіны памераў сярэдняй пенсіі па ўзросту і сярэдняй зарплаты па эканоміцы ў перыяд 2017-2022 гг. вагаецца ў дыяпазоне 37-38%, што максімальна набліжана да сусветнага стандарту.

Паслядоўна вырашаюцца пастаўленыя ў НСУР-2035 задачы па развіццю сістэмы сацыяльнай абароны ўразлівых катэгорый грамадзян шляхам задзейнічання ўсіх інструментаў сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Пры гэтым істотна ўзрасла рэальная велічыня дапамог, павышана адраснасць ДАСД, перш за ўсё сацыяльнай падтрымкі.

Тэгі