Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі маючыя адбыцца парламенцкія выбары

19/01

Сёння ў Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча з беларускім палітолагам, экспертам грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Пятром Пятроўскім. Тэма мерапрыемства – «Выбарчыя кампаніі ў Беларусі 2024 і 2025 гг. у кантэксце абвастрэння міжнародных адносін».

Цэнтральнымі пытаннямі жывой і нефармальнай дыскусіі сталі важнасць выканання нашымі людзьмі свайго грамадзянскага абавязку, а таксама роля палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў у заканатворчасці і фармаванні рэспубліканскага парадку дня.

Акрамя таго, на сустрэчы ўзнімаліся пытанні будучыні Беларусі на карце свету, неабходнасці паглыблення ўзаемадзеяння з рынкамі Азіі і Афрыкі, якія растуць, развіцця і спецыялізацыі краіны. 
Тэгі