Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі напрамкі і прыярытэты забеспячэння тэхналагічнай бяспекі

21/06
 

Сёння, 20 чэрвеня 2024 г., пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства эканомікі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Галоўнай тэмай мерапрыемства стала распрацоўка праекту Стратэгіі тэхналагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2035 года. З дакладам выступіў прадстаўнік ДКНТ.

Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі падыходы да фарміравання прыярытэтных напрамкаў тэхналагічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады.

Акрамя таго, на калегіі НДЭІ Мінэканомікі і ДУ «БелІСА» прадставілі дапрацаваныя з улікам ініцыятыў КП НТП-2045 тэхналагічныя карты развіцця прадпрыемстваў нафтахімічнай і фармацэўтычнай галін, вытворчасцей сыравіны рознага прызначэння з базальтавых парод.

Тэгі