Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі папярэднія вынікі гендэрнага аналізу дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва»

31/05

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржаўных праграм, Дэпартамента па прадпрымальніцтве, упраўлення эканомікі сацыяльнай сферы Мінэканомікі, а таксама прадстаўнікі НДЭІ Мінэканомікі прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы арганізаванай Структурай «ААН-Жанчыны».

Мэтай мерапрыемства стала абмеркаванне папярэдніх вынікаў гендэрнага аналізу Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады.

Эксперты агучылі высновы і прапановы па ўліку дыферэнцыраваных патрэбнасцей розных катэгорый грамадзян пры фарміраванні і ацэнцы эфектыўнасці дзяржпраграм у разрэзе полу, узросту, стану здароўя і месца пражывання. 
Тэгі