Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі інфармацыйнай працы

29/05

28 траўня 2024г. у г. Магілёве ў Палацы культуры вобласці адбыўся IV Форум медыйнай супольнасці Беларусі з удзелам Кіраўніка дзяржавы.

У гэтым маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш тысячы журналістаў і кіраўнікоў СМІ, блогераў, экспертаў, лідэраў меркаванняў, кіраўнікоў прэс-службаў органаў дзяржкіравання.

Неад'емнай часткай медыяфоруму стаў прадуктыўны абмен меркаваннямі аб тым, у якім напрамку павінны эвалюцыянаваць сродкі масавай інфармацыі і механізмы фарміравання інфармацыйнай карціны дня.

Сёння на пляцоўцы Мінэканомікі была арганізавана дыскусія аб шляхах і рэзервах удасканалення інфармацыйнай работы ў міністэрстве з акцэнтам на стваральным медыяпарадку і папулярызацыі рэальных дасягненняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. 
Тэгі