Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі праект новага агульнадзяржаўнага класіфікатара «Віды асноўных фондаў»

10/01
 Сёння пад старшынствам намесніка Міністра эканомікі Таццяны Бранцэвіч адбылося «фінальнае» абмеркаванне праекта агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь АКРБ 022-2024 «Віды асноўных фондаў». Над яго распрацоўкай Міністэрства эканомікі сумесна з зацікаўленымі працавала ў мінулым годзе.

На яго зацвярджэнне Міністэрства эканомікі ўпаўнаважана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 г. № 830.

Прымяненне класіфікатара дасць магчымасць сістэматызаваць інфармацыю аб асноўных фондах на ўсіх узроўнях кіравання ў такіх сферах як эканоміка, статыстыка, стандартызацыя (у тым ліку на міжнародным узроўні).
Тэгі