Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі праекты пералікаў відаў дзейнасці для ІП і «самазанятых»

08/05

 8 мая пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча на пляцоўцы Мінэканомікі адбылася пагаджальная нарада з удзелам прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

На парадку дня - праекты пералікаў відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў і самастойнай прафесійнай дзейнасці, якія распрацоўваюцца ў адпаведнасці з Законам «Аб змене законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці».

У ходзе нарады былі разгледжаны прапановы і заўвагі дзяржорганаў па зместу гэтых пералікаў.

Пасля завяршэння працэдуры ўзгаднення – 15 мая праекты пералікаў будуць прадстаўлены для шырокага грамадскага абмеркавання на сайце «Прававы форум Беларусі».

Тэгі