Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі практыку прымянення заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці

05/04

Сёння на пляцоўцы Мінэканомікі адбыўся круглы стол з удзелам спецыялісты Дэпартамента па санацыі і банкруцтве, Асацыяцыі прафесійных кіраўнікоў у сферы антыкрызіснай дзейнасці, Інфармацыйнага цэнтра Мінэканомікі і Упраўлення па санацыі і банкруцтве па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі шэраг практычных пытанняў прымянення заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці: парадак выплаты ўзнагарод упраўляючым, захаванне імі справаздачнай дысцыпліны, тэхнічныя праблемы размяшчэння публікацый, парадак атрымання звестак, неабходных для правядзення працэдур фінансавага аздараўлення, а таксама механізм прафілактыкі парушэнняў заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасцi.

Сустрэчы з грамадскімі аб'яднаннямі антыкрызісных кіраўнікоў будуць працягвацца. 
Тэгі